Чэшскі Vodafone вывучыў беларускі. Беларускія аператары ўсё яшчэ не.

4. 12. 2008 — Lukas
Vodafone.jpg

У Беларусі поўным ходам ідзе кампанія за беларусіфікацыю мабільных аператараў. Праблема складаецца ў тым, што тэлекамунікацыйныя фірмы ня маюць са сваімі кліентамі, у тым ліку й беларусамі, стасункаў на роднай мове. Прыкладам для іх можа паслужыць чэшскі мабільны аператар, які беларускую мову ўжо засвоіў. Vodafone больш за два месяцы выкарыстоўвае галасавое самаабслугоўваньне для сваіх абанентаў "нагаворанае" так сама й па-беларуску.

"Па нумары *77 (самаабслугоўваньне для кліентаў) была выкладзеная інфармацыя аб карыстаньні абанентскімі паслугамі на шасьці мовах (не ўключаючы чэшскую ды ангельскую), паміж якімі ёсць і беларуская", кажа прадстаўнік Vodаfonе Лукаш Кропік.
-- Што падштурхнула да таго, каб Vodаfonе "нагаварыў" частку сваёй аўтаматычнай галасавой сістэмы па-беларуску?
-- "Адбыліся даследаваньні, на падставе якіх мы абралі самыя шматлікія "меншасьці" у Чэхіі, і мы далі загад, каб на мовах гэтых меншасьцяў былі перакладзены самыя выкарыстоўваныя інфармацыі аб абанентскіх паслугах", інфармуе Кропік.

На Беларусі, між іншым, працягваецца грамадзянская кампанія за беларусіфікацыю мабільнага аператара MTS. Кампанія прабягае ў два этапы. Першы, якаі ўжо скончыўся, складаўся ў прасоўваньні інфармацыі аб праблемах белмовы ў камунікацыі мабільных аператараў з кліентамі да розных мэдый. Другі этап як раз распачаўся. На працягу гэтай часткі кампаніі актывісты зарэгістраванай ў Чэхіі арганізацыі Малады Фронт ды Моладзь БНФ жадаюць збіраць подпісы пад петыцыяй, якую, пасьля завяршэньня кампаніі, перададуць чэльцам фірмы MTS.

Збор подпісаў ужо пачаўся ў Менску. Зараз распаўсюджваецца й на астатнія гарады Беларусі. Адзін з каардынатараў кампаніі, прадстаўнік Маладога Фронту Ян Шыла падзяліўся з намі сваімі ўражаньнямі ды перажываньнямі аб кампаніі. "Людзям падабаецца беларуская мова й яны з радасьцю падпісваюцца пад падобнымі ініцыятывамі. Самі нам кажуць, што яшчэ не гатовыя перайсьці на беларускую мову, але з імпэтам нас падтрымаюць", распавядае Шыла.

Мабільны аператар MTS, на якога й нацэлена цэлая кампанія, раней даў актывістам на вядомасць, што ў адпаведнасьці з параграфам 17 беларускай канстытуцыі мае права выкарыстоўваці любы з дзьвух афіцыйных моў. Але зараз сваю пазіцыю перагледзеў і актывістам даслаў ліст, паводле якога інфармуе, што разгледзіць пытаньне аб магчымым задавальненьні звароту моладзевых арганізацыяў і, што вывучае розныя магчымасьці рашэньня пытаньня па тэхнічнаму боку.

Кампанія, як ужо падкрэслівалася, нацэлена на самага вялікага беларускага мабільнага аператара MTS. "Калі нам атрымаецца беларусіфікаваць MTS, тады Velcom сам прапануе сваім кліентам падобныя паслугі. Такая уж ёсць гэтая канкурэнцыя, дзе ніхто не жадае прайграць", тлумачыць Шыла чаму са сваёй ініцыятывай нацэліўся ў першую чаргу на MTS.

"Для кліентаў, вядома ж, прыемна, калі яны могуць выкарыстоўваць паслугі на сваёй роднай мове", каментуе інфармацыю аб кампаніі, якая прабягае ў Беларусі, Лукаш Кропік з чэшскага Vodafonе.

Афіцыйныя старонкі аб грамадскай кампаніі http://www.belmts.info/index.html

-SB-

Poslat nový komentář

Obsah tohoto pole je soukromý a nebude veřejně zobrazen.
  • Webové a e-mailové adresy jsou automaticky převedeny na odkazy.
  • Povolené HTML značky: <a> <em> <strong> <cite> <code> <ul> <ol> <li> <dl> <dt> <dd>
  • Řádky a odstavce se zalomí automaticky.

Více informací o možnostech formátování