16-га красавіка моладзь, спачуваючая беларускаму люду, што жыве ўва ўмовах аўтарытарнага рэжыму, зладзіла ў Празе акцыю пратэсту супраць судовага працэсу, які пачаўся сёньня ў Менску. На пляцоўцы вакол беларускае амбасады зь’явіліся ґрафіці “16-га – Дзень салідарнасьці” і “Беларусь 1994 - ?”.
Нагадаем, што сёньня ў 10.00 у Менску пачаўся судовы працэс над 14 маладымі людзьмі, абвінавачанымі па артыкуле 342-1 Крымінальнага кодэксу: «Арґанізацыя і падрыхтоўка дзеяньняў, што груба парушаюць грамадзкі парадак, або актыўны ўдзел у іх». Разам з імі таксама судзяць Андрэя Кіма. На бязвіннага хлопца заведзеныя дзьве крымінальныя справы, якія пагражаюць 6 гадамі турмы.
грамадзянская суполька Свабодная Беларусь